wd wp Пошук:

Лужыцкая марка

Марка Лужыцы

Марка ці Маркграфства Лужыцы (ням.: Mark(grafschaft) Lausitz) — марка Свяшчэннай Рымскай імперыі на мяжы з Польскім каралеўствам, якая існавала з 10 па 14 стагоддзе.

Тэрыторыя на ўсход ад Сорбскай маркі, населеная славянскімі плямёнамі люцічаў, была заваявана саксонскім герцагам Гера Жалезным да 963 годзе. Пасля паўстання славян у 983 годзе ў паўночнай частцы маркі, астатняя пад уладай саксонскіх герцагаў Лужыца стала звацца Саксонскай Усходняй маркай (Ostmark).

У 1002 годзе Лужыца была заваявана польскім князем Баляславам Храбрым[1], але пры імператары Конрадзе II у 1031 і 1032 гадах ізноў увайшла ў межы імперыі. Пры імператары Карле IV Лужыца ўвайшла ў склад земляў Чэшскай кароны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Barański, pp. 75-6

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Чэхіі
Катэгорыя·Маркграфствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Польшчы
Катэгорыя·Лужыца
Катэгорыя·Гісторыя Саксоніі