wd wp Пошук:

Ло Спанья

Джавані дзі П’етра, празваны Ло Спанья (італ.: Lo Spagna = «іспанец»; 1470/1480 — 1528) — італьянскі мастак іспанскага паходжання эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Дата і месца нараджэння невядомыя, мяркуецца, што ён выхадзец з Іспаніі альбо нарадзіўся ў Італіі ў сям’і іспанскага паходжання, адкуль атрымаў сваю мянушку. У 1470 годзе ён пражываў і працаваў у Перуджы, а пасля пераехаў у Фларэнцыю і быў прыняты ў майстэрню П’етра Перуджына, дзе навучаўся разам з Рафаэлем. Пасля ён шмат працаваў у розных гарадах Італіі і ў 1516 годзе стаў грамадзянінам Спалета, дзе ажаніўся з Санцінай Мартарэлі. У 1517 годзе абраны ў старшыны гарадской гільдыі жывапісцаў. Памёр у 1528 годзе падчас эпідэміі чумы.

Пераважна працаваў у манументальным жывапісе, захаваліся яго фрэскі ў Спалета і Перуджы. У Асізі яму было даверана рабіць роспіс у царкве Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі.

У музеях працы гэтага мастака сустракаюцца вельмі рэдка; у Берлінскай карціннай галерэі ёсць яго «Пакланенне вешчуноў», у Лонданскай нацыянальнай галерэі — «Малітва Збавіцеля ў Гефсіманскім садзе», у парыжскім Луўры — «Пакланенне пастыраў», у ватыканскім музеі — паўтарэнне гэтай апошняй карціны і ў пецярбургскім Эрмітажы «Мадонна з Немаўляткам». У працах Ло Спаньі прыкметны моцны ўплыў Рафаэля, некаторыя з яго карцін прыпісваліся альбо Рафаэлю, альбо Перуджына.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119053357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119053357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Італіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1450 годзе
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў 1528 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі Італіі XV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Перуджы
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Перуджа