wd wp Пошук:

Лоўрэнс Вайнер

Лоўрэнс Вайнер (англ.: Lawrence Weiner; 10 лютага 1942, Манхэтэн, Нью-Ёрк — 2 снежня 2021, Манхэтэн, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-канцэптуаліст, працы якога часта прымаюць форму друкарскага тэксту. Жыў і працаваў у Нью-Ёрку і Амстэрдаме.

Раннія працы Вайнера ўключалі эксперыменты з фігурнымі палотнамі, выразаннем квадратаў з дываноў ці сцен. У 1968 годзе, калі Сол Левіт апублікаваў «Paragraphs on Conceptual Art», Вайнер сфармуляваў сваю знакамітую «Дэкларацыю аб намерах» (1968). Вайнер стварыў сваю першую кнігу «Заявы» (Statements) у 1968 — невялікая кніга ў мяккай вокладцы на 64 старонкі з тэкстамі, якія апісваюць працы, была апублікаваная Фондам Луі Кельнера і Seth Siegelaub. Вайнер быў суаўтарам знакамітай «Xeroxbook», таксама апублікаванай Seth Siegelaub у 1968. З пачатку 1970-х насценныя інсталяцыі зрабіліся асноўнымі, Вайнер выстаўляўся ў галерэі Леа Кастэлі.

Лоўрэнс Вайнер — мастак, медыя яго з’яўляецца мова. Яго тэксты апісваюць матэрыяльныя працэсы і фізічныя ўмовы, яны размяжоўваюць прастору і паказваюць месцазнаходжанне. З 1968 г., калі ён прыйшоў да высновы, што фактычнае стварэнне працы не з’яўляецца крытычным, Вайнер стаў аўтарам сотняў тэкставых работ. Да гэтага часу яго матэрыяльным скульптурам папярэднічалі назвы, якія дыктавалі сродкі іх вырабу.

Зноскі

  1. Lawrence Weiner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lawrence Weiner // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Kennedy R. Lawrence Weiner, Artist Whose Medium Was Language, Dies at 79 / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 5 снежня 2021.
  4. Lawrence Weiner (1942–2021)NYC: 2021. — ISSN 1086-7058; 0004-3532 Праверана 5 снежня 2021.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://rkd.nl/nl/explore/artists/83408 Праверана 9 верасня 2021.
  7. 1 2 https://www.artforum.com/news/lawrence-weiner-1942-2021-87382
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве