wd wp Пошук:

Лошыцкія селішчы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лошыца (значэнні). Лошыцкія селішчы — археалагічныя помнікі: селішчы на тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса ў Мінску.

Селішча—1

Знаходзіцца ў лукавіне правага берага р. Свіслач. Плошча каля 2,5 га. Культурны пласт 0,2—0,6 м. Адкрыў у 1990 годзе і даследаваў 68 м² у 2005—2006 гадах Ю. А. Заяц. Выяўлены прыпечныя ямы наземных жытлаў рэшткі майстэрні па апрацоўцы металаў. Знойдзены жалезныя нажы, сашнік, шыла, крэсіва, наканечнікі стрэл, бронзавыя спражкі, накладкі і наканечнікі паясоў, фібула, бразготка, крыжык, скроневае сяміпрамянёвае кольца, касцяны грэбень, керамічны посуд і тыгель.

Датуецца 2-й паловай X — 1-й паловай XIII стст.

Селішча—2

Знаходзіцца на 2-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Лошыца пры ўпадзенні яе ў р. Свіслач. Часткова перакрывае ускраіну селішча—1. Плошча каля 2 га. Культурны пласт да 0,45 м. Адкрыў і абследаваў у 1992 і 2009 гадах Ю. А. Заяц. Знойдзены свінцовая куля, жалезны цвік, нож і фрагмент шпоры 2-й палове XVIXVIII стст.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лошыца (жылы раён)
Катэгорыя·Селішчы Мінскага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Мінска
Катэгорыя·Ленінскі раён (Мінск)