Лохвыцкі раён[1] (укр.: Лохвицький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Лохвыця[1] (укр.: Лохвиця).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 43745 чалавек, плошча — 1300 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх і 19 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння і 79 сёлаў.