wd wp Пошук:

Лорэнс Гонзі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Лорэнс Гонзі (англ.: Lawrence Gonzi; нар. 22 красавіка 1948 года) — мальтыйскі палітык.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Мальтыйскага ўніверсітэта ў 1975 годзе. Працаваў у прыватнай юрыдычнай фірме. Актыўна ўдзельнічаў у руху ў абарону правоў інвалідаў. Быў старшынёй Нацыянальнай камісіі па справах асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў 1987—1994 гадах.

Палітычная кар’ера

З 1988 году дэпутат парламента ад Нацыяналістычнай партыі. Быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў Мальты ў 1988—1996 гадах. Пасля паразы нацыяналістычнай партыі на выбарах 1996 года быў абраны парламенцкім сакратаром фракцыі, а ў наступным годзе — генеральным сакратаром партыі. Пасля таго, як у 1998 годзе яго партыя вярнулася да ўлады, атрымаў ва ўрадзе Эдварда Фенек Адамі партфель міністра сацыяльнай палітыкі. У 2003 годзе яго абавязкі былі пашыраны і да партфеля міністра ён атрымаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра.

Прэм’ер-міністр

Стаў прэм’ер-міністрам Мальты ў сакавіку 2004 года, пасля таго, як шматгадовы кіраўнік ўрада Фенек Адамі быў абраны прэзідэнтам краіны. У гады кіраўніцтва Гонзі ўрадам Мальта ўвайшла ў красавіку 2004 года ў склад Еўрасаюза, і паспяхова далучылася да еўразоны 1 студзеня 2008 года.

У 2008 годзе Гонзі прывеў партыю да перамогі на чарговых парламенцкіх выбарах і зноў сфарміраваў кабінет. Другі ўрад Гонзі паў 10 снежня 2012 года пасля таго, як у ходзе галасавання ў парламенце за бюджэт краіны страціў большасць. Лорэнс Гонзі вымушаны быў абвясціць аб роспуску палаты дэпутатаў і правядзенні ў сакавіку 2013 года новых выбараў.

Выбары 9 сакавіка 2013 года прынеслі паразу і пасля 15 гадоў знаходжання ва ўладзе Нацыяналістычная партыя сышла ў апазіцыю. На пасадзе прэм’ер-міністра краіны яго змяніў адзін з самых маладых кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у свеце Джозеф Мускат.

Зноскі

  1. Lawrence Gonzi // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Lawrence Gonzi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валеце
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Мальты
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня