wd wp Пошук:

Лоры Меткалф

Ло́ра Элі́забет «Ло́ры» Ме́ткалф (англ.: Laura Elizabeth «Laurie» Metcalf; нар. 16 чэрвеня 1955) — амерыканская актрыса. Абладальніца трох прэмій «Эмі» і двух прэмій «Тоні», а таксама намінантка на «Оскар» і «Залаты глобус».

Меткалф нарадзілася ў горадзе Карбандэйл, штат Ілінойс. Яна была старэйшай з трох сясцёр. Вучылася ў горадзе Эдвардсвіль, Ілінойс. Яе бацька быў дырэктарам па бюджэце ўніверсітэта Паўднёвага Ілінойса-Эдвардсвіля, маці працавала бібліятэкарам. Яе стрыечнай бабуляй была драматург Зоі Акінс, уладальніца Пулітцэраўскай прэміі.

Грала ў фільмах «Адчайна шукаю Сьюзен», «Як стварыць ідэал», «Унутранае расследаванне», «Дзядзька Бак», «Імгненне вока», «Нявеста ў бягах», «Крык 2», «Адчайныя хатнія гаспадыні», а таксама ў серыяле «Тэорыя Вялікага выбуху», згуляла маці Шэлдана Купера.

Меткалф выконвае галоўныя ролі ў сіткомах «Старасць — не радасць» і «Маркці», у 2013 і 2014 гадах, адпаведна. 9 мая 2014 года, CBS замовіў здымкі першага сезона серыяла для трансляцыі ў тэлесезоне 2014-15 гадоў.

Зноскі

  1. Laurie Metcalf // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Laurie Metcalf // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Laurie Metcalf // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ілінойсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу