wd wp Пошук:

Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў

Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: University of the Arts London) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Гісторыя

Універсітэт бярэ пачатак у сямі раней незалежных каледжах мастацтваў, дызайну, моды і камунікацый, якія былі аб’яднаны ў адміністрацыйных мэтах, каб сфармаваць Лонданскі інстытут у 1986 годзе. Першапачаткова каледжы былі створаны паміж 1850 годам і пачаткам ХХ стагоддзя. У адпаведнасці з законам аб рэформе адукацыі 1988 года Лонданскі інстытут стаў адзінай юрыдычнай асобай. Першым рэктарам быў прызначаны Джон Макензі. Інстытут атрымаў паўнамоцтвы па прысваенні дыпломаў у 1993 годзе. У 2001 годзе сэр Майкл Бічард быў прызначаны рэктарам і заахвоціў інстытут падаць заяўку на атрыманне статусу ўніверсітэта. Лонданскі інстытут першапачаткова вырашыў не падаваць заяўку, таму што яго асобныя каледжы былі прызнаныя на міжнародным узроўні самі па сабе. У 2003 годзе інстытут атрымаў дазвол на статус універсітэта; у 2004 годзе ён быў перайменаваны ў Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў. Уімблдонская школа мастацтваў далучылася да ўніверсітэта як шосты каледж у 2006 годзе і была перайменавана ў Уімблдонскі каледж мастацтваў.

Структура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Лондан