Ловіс Корынт (ням.: Lovis Corinth, народж. Франц Генрых Луіс Корынт (ням.: Franz Heinrich Louis Corinth; 21 ліпеня 1858, Тапіау, правінцыя Прусія — 17 ліпеня 1925, Зандворт) — нямецкі мастак. Разам з Максам Ліберманам, Лесерам Уры і Максам Слефогтам адносіцца да найбольш вядомых прадстаўнікоў нямецкага імпрэсіянізму, хоць яго апошнія працы часта лічацца сінтэзам імпрэсіянізму і экспрэсіянізму.