wd wp Пошук:

Леў Яфімавіч Маневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маневіч. Леў Яфімавіч Маневіч (20 жніўня 1898, Чавусы, Магілёўская вобласць — 9 мая 1945) — савецкі ваенны разведчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Член КПСС з 1918 года. У 1906 годзе паехаў да брата ў Швейцарыю, вучыўся ў політэхнічным каледжы. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года вярнуўся на радзіму, быў прызваны ў армію, з красавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі.

Скончыў Вышэйшую школу штабной службы камсаставу РСЧА (1921), Ваенную акадэмію РСЧА (1924), вучыўся ў Ваенна-Паветранай акадэміі імя Жукоўскага. Служыў у Разведупраўленні РСЧА.

З сярэдзіны 1920-х гадоў перыядычна працаваў за мяжой, дзе выявіліся яго выдатныя якасці (псеўданім Эцьен, Конрад Кёртнер, Старасцін).

12.12.1936 года арыштаваны італьянскімі фашыстамі, асуджаны да 12 гадоў зняволення, якое адбываў у турмах і канцлагерах. У 1943 годзе перададзены гітлераўцам, прайшоў канцлагеры Маўтхаўзен, Мельк, Эбензе. Адзін з арганізатараў падполля, кіраўнік падпольнай арганізацыі ў канцлагеры Эбензе (Аўстрыя). Вызвалены амерыканскімі войскамі 6.05.1945 года. Цяжка хворы на сухоты Л. Я. Маневіч памёр. 9 мая 1945 года, пахаваны ў горадзе Лінц (Аўстрыя).

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.02.1965 года. У Чавусах яго імем названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Маневич Лев Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Маневич Лев Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавусах
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 11 мая