wd wp Пошук:

Леў Самойлавіч Калецкі

Леў Самойлавіч Калецкі (нар. 22 снежня 1884, г. Гродна — 18 лістапада 1953) — беларускі матэматык. Дацэнт (1932). Удзельнік Першай сусветнай вайны. У Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў эвакуацыі Віцебскага педагагічнага інстытута. Ініцыятар і арганізатар правядзення ў Віцебску матэматычных алімпіяд школьнікаў.

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт.

Працаваў у школе г. Віцебска (з 1918, настаўнік матэматыкі), Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме (1921—1931, выкладчык матэматыкі, у 1924—1931 — дырэктар), Віцебскім педагагічным інстытуце (1931—1941 — загадчык кафедры матэматыкі, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта; 1944—1951, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта і адначасова загадчык кафедры матэматыкі, элементарнай матэматыкі, у 1944—1945 — в. а. дырэктара інстытута), школе с. Часьма Чалябінскай вобласці (настаўнік матэматыкі) і Мардоўскім педагагічным інстытуце (магчыма 1941—1944).

Навуковыя інтарэсы: методыка матэматыкі; элементарная матэматыка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава