wd wp Пошук:

Леў Канстанцінавіч Дураў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дураў.

Леў Канстанцінавіч Дураў (руск.: Лев Константинович Дуров) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, педагог, публіцыст. Народны артыст СССР (1990).

Біяграфія

У 1954 годзе пасля заканчэння Школы-студыі МХАТ дырэктар Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) К. Я. Шах-Азізаў запрасіў яго ў сваю трупу. Ён пагадзіўся і ў верасні прыйшоў на першы ў сваім жыцці збор трупы, дзе сустрэўся з А. В. Эфрас, з якім у далейшым не раставаўся амаль 30 гадоў. У Цэнтральным дзіцячым тэатры прапрацаваў каля 10 гадоў. Калі А. В. Эфрасам перайшоў у Тэатр ім. Ленінскага камсамола, ён узяў з сабой некалькіх акцёраў, у тым ліку і Л. Дурава. У 1963—1967 гадах выступаў на сцэне Тэатра імя Ленінскага камсамола, калі ж у 1967 годзе, А. В. Эфрас быў адхілены ад кіраўніцтва тэатрам і пераведзены ў якасці чарговага рэжысёра ў Тэатр на Малой Броннай, яму дазволілі ўзяць з сабой 10 артыстаў, і Дураў сышоў разам з ім. Гэтаму тэатру, у якім пасля заканчэння ў 1978 годзе Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры ГІТІСе Л. Дураў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай, ён заставаўся верным да апошняга дня. У 2003—2006 гадах быў галоўным рэжысёрам Тэатра на Малой Броннай.

Граў і ў іншых тэатрах. Да апошніх дзён паралельна з працай у сваім тэатры ўдзельнічаў у спектаклях Тэатра «Школы сучаснай п’есы» у рэжысёра І. Л. Райхельгаўза.

У кіно пачаў здымацца ў 1954 годзе, пераважна, у эпізодах і сыграў за сваё жыццё больш за 290 роляў. Шмат працаваў на тэлебачанні, у тым ліку ўдзельнічаў у здымках тэлеперадачы «Маркіза».

У 1996 годзе як мастацкі кіраўнік выпусціў курс студэнтаў у Школе-студыі МХАТ.

У 1999 годзе выйшла кніга акцёра «Грэшныя запіскі», у 2008 яшчэ дзве кнігі: «Байкі са закуліссі» і «Байкі на біс».

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. 1 2 Lev Konstantinovich Durov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lew Durow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені