У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шнірэльман. Леў Генрыкавіч Шнірэльман (2(15) студзеня 1905, Гомель — 24 верасня 1938, Масква) — савецкі матэматык, доктар навук (1929), член-карэспандэнт АН СССР (1.2.1933).
Самастойна, у 12 гадоў, прайшоў курс элементарнай матэматыкі, на працягу некалькі месяцаў наведваў фізіка-матэматычныя курсы для тых, хто скончыў сярэднюю школу. Звярнуўшы на сябе ўвагу выкладчыкаў курсаў, атрымаў магчымасць працягваць адукацыю ў Маскве. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1925), аспірантуру Інстытута матэматыкі і механікі Першага МДУ.
З 1934 працаваў у Матэматычным інстытуце АН СССР ім. Сцяклова. У той жа час ён шмат працаваў з моладзю, чытаў лекцыі, прымаў удзел у арганізацыі першай матэматычнай алімпіяды сярод школьнікаў, быў адным з заснавальнікаў матэматычнага гуртка для школьнікаў пры МДУ.
Скончыў жыццё самагубствам, магчыма, з-за тагачасных рэпрэсій.
У 1929-30 гадах былі апублікаваны тэарэмы, якія прынеслі Шнірэльману сусветную вядомасць і сталі сапраўднай сенсацыяй у матэматыцы.
У 1931 Шнірэльман баў камандзіраваны на некалькі месяцаў за мяжу. Некаторы час працаваў у Гётынгене, які быў Меккай матэматыкі таго часу. Акрамя фенаменальных вынікаў працы Шнірэльман адрозніўся тым, што «walked barefoot through the streets of Gottingen» — гуляў босым па вуліцах Гётынгена. Адно з прэстыжных германскіх выдавецтваў прапанавала Шнірэльману выдаць манаграфію, але пасля прыходу да ўлады фашыстаў гэтым планам здейсніцца стала немагчыма.
Адзін з выдатнейшых матэматыкаў 1930-х гадоў. Існуе легенда, што калі Шнірэльман у 16 гадоў прыехаў у Маскву паступаць ва ўніверсітэт, у яго сшытку ўжо была запісана тэарэма, якая пазней прынесла яму сусветную вядомасць.
Асоба выдатных і шматгранных здольнасцяў, апроч заняткаў матэматыкай, маляваў і пісаў вершы.
Лазар Аронавіч Люстэрнак, які шмат працаваў разам з Львом Генрыкавічам, пазней успамінаў, што іх настаўніку Мікалаю Мікалаевічу Лузіну неяк прыснілася, што да яго прыйшоў юнак падобны на Шнірэльмана і вырашыў праблему кантынуўма. Пасля гэтага пабачыўшы Шнірэльмана ўпершыню Лузін прыняў яго як пасланніка нябёсаў. Але ж праблему кантынуўма Шнірэльман вырашыць не пасьпеў і чалавецтву прыйшлось чакаць яшчэ 60 гадоў.
Бацька быў настаўнікам рускай мовы. Да 16 гадоў Леў Генрыкавіч жыў у Гомелі.