wd wp Пошук:

Леў Генрыкавіч Шнірэльман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шнірэльман. Леў Генрыкавіч Шнірэльман (2(15) студзеня 1905, Гомель — 24 верасня 1938, Масква) — савецкі матэматык, доктар навук (1929), член-карэспандэнт АН СССР (1.2.1933).

Біяграфія

Самастойна, у 12 гадоў, прайшоў курс элементарнай матэматыкі, на працягу некалькі месяцаў наведваў фізіка-матэматычныя курсы для тых, хто скончыў сярэднюю школу. Звярнуўшы на сябе ўвагу выкладчыкаў курсаў, атрымаў магчымасць працягваць адукацыю ў Маскве. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1925), аспірантуру Інстытута матэматыкі і механікі Першага МДУ.

З 1934 працаваў у Матэматычным інстытуце АН СССР ім. Сцяклова. У той жа час ён шмат працаваў з моладзю, чытаў лекцыі, прымаў удзел у арганізацыі першай матэматычнай алімпіяды сярод школьнікаў, быў адным з заснавальнікаў матэматычнага гуртка для школьнікаў пры МДУ.

Скончыў жыццё самагубствам, магчыма, з-за тагачасных рэпрэсій.

У навуцы

У 1929-30 гадах былі апублікаваны тэарэмы, якія прынеслі Шнірэльману сусветную вядомасць і сталі сапраўднай сенсацыяй у матэматыцы.

У 1931 Шнірэльман баў камандзіраваны на некалькі месяцаў за мяжу. Некаторы час працаваў у Гётынгене, які быў Меккай матэматыкі таго часу. Акрамя фенаменальных вынікаў працы Шнірэльман адрозніўся тым, што «walked barefoot through the streets of Gottingen» — гуляў босым па вуліцах Гётынгена. Адно з прэстыжных германскіх выдавецтваў прапанавала Шнірэльману выдаць манаграфію, але пасля прыходу да ўлады фашыстаў гэтым планам здейсніцца стала немагчыма.

Ацэнкі

Адзін з выдатнейшых матэматыкаў 1930-х гадоў. Існуе легенда, што калі Шнірэльман у 16 гадоў прыехаў у Маскву паступаць ва ўніверсітэт, у яго сшытку ўжо была запісана тэарэма, якая пазней прынесла яму сусветную вядомасць.

Асоба выдатных і шматгранных здольнасцяў, апроч заняткаў матэматыкай, маляваў і пісаў вершы.

Лазар Аронавіч Люстэрнак, які шмат працаваў разам з Львом Генрыкавічам, пазней успамінаў, што іх настаўніку Мікалаю Мікалаевічу Лузіну неяк прыснілася, што да яго прыйшоў юнак падобны на Шнірэльмана і вырашыў праблему кантынуўма. Пасля гэтага пабачыўшы Шнірэльмана ўпершыню Лузін прыняў яго як пасланніка нябёсаў. Але ж праблему кантынуўма Шнірэльман вырашыць не пасьпеў і чалавецтву прыйшлось чакаць яшчэ 60 гадоў.

Сям’я

Бацька быў настаўнікам рускай мовы. Да 16 гадоў Леў Генрыкавіч жыў у Гомелі.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 3 Шнирельман Лев Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive
  4. 1 2 https://books.google.cat/books?id=QX5Fj6DWEqIC — С. 167.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Прафесары МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лузітанія, маскоўская матэматычная школа
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі ПРДТУ (НПІ)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Матэматыкі Расіі
Катэгорыя·Супрацоўнікі МІАН