wd wp Пошук:

Леў Вітальевіч Наважылаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наважылаў. Леў Вітальевіч Наважылаў (18 чэрвеня 1937 — 1 кастрычніка 2005) — дырэктар вытворчага аб’яднання «Палімір» (1974—1997), дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў п. Цейкава Іванаўскай вобласці. Пасля заканчэння Іванаўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута працаваў на Саратаўскім хімкамбінаце (майстар, начальнік цэха). З 1967 года — начальнік вытворчасці «Нітрон» ВА «Палімір»; на працягу шэрагу гадоў займаў розныя кіруючыя пасады, узначальваў гэтае прадпрыемства.

Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным садзейнічанні пабудаваны Палац культуры і спорту «Хімік» і іншыя значныя аб’екты горада Наваполацка: 6 дзіцячых садкоў, 3 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, Дом піянераў, гарадская паліклініка, гарадская бальніца, Дом быту і Дом гандлю, Палац спорту і культуры, гарадская лазня, друкарня.

Старшыня Федэрацыі вадналыжнага спорту Віцебскай вобласці. Неаднаразова абіраўся дэпутатам гарадскога і абласнога Савета дэпутатаў. З 2000 года па 2004 год быў дэпутатам ад горада Наваполацка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлі і прыватызацыі.

Узнагароды

У 1985 годзе Льву Вітальевічу прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы «Ганаровы хімік». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Памяць

Імя Л. В. Наважылава ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы на доме, дзе ён жыў, і ў назве алеі ў цэнтры Наваполацка[1].

Зноскі

  1. Наважылаў Леў Вітальевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Наваполацку
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы