wd wp Пошук:

Леў Валодзін

Леў Валодзін, сапраўднае прозвішча Іофэ — беларускі савецкі дыктар Камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры СМ БССР, настаўнік і акцёр.

Біяграфія

Працаваў на Беларускім радыё ў 1970-1980-я гады. Чытаў мастацкія творы на беларускай і рускай мовах[1]. Голасам Льва Валодзіна пачыналіся будзённыя і святочныя дні эфіра Беларускага радыё[2][3].

Выхаваў значную колькасць вядомых дыктараў тэлебачання і радыё, займаўся з дзясяткамі радыёкаментатараў[2]. Запісаў, сярод іншага, зборнік замежнай фантастыкі «Продаётся планета»[4]. Агучыў фільм «Атланты і Карыятыды» голасам Яўгена Еўсцігнеева, такім чынам, што ў самога Еўсцігнеева не было нараканняў.[3]

Зноскі

  1. Авринская, Елена. На Красной, 4(руск.)  (7 мая 2010).
  2. 1 2 Пепеляев, Валентин. Радиоволну не смог погасить даже такой сильный конкурент, как телевидение(руск.) , НАРОДНАЯ ГАЗЕТА (30 сакавіка 2020).
  3. 1 2 Ганкин, Михаил. Казус Евгения Евстигнеева(руск.) , Проза.ру .
  4. Продается планета. Сборник зарубежной фантастики. 1988. https://miraudiobook.ru/news/prodaetsja_planeta_sbornik_zarubezhnoj_fantastiki_chitaet_lev_volodin_1988_g/2019-05-01-15700Архівавана 27 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дыктары радыё
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Радыёвядучыя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы