Леў Валодзін, сапраўднае прозвішча Іофэ — беларускі савецкі дыктар Камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры СМ БССР, настаўнік і акцёр.
Працаваў на Беларускім радыё ў 1970-1980-я гады. Чытаў мастацкія творы на беларускай і рускай мовах[1]. Голасам Льва Валодзіна пачыналіся будзённыя і святочныя дні эфіра Беларускага радыё[2][3].
Выхаваў значную колькасць вядомых дыктараў тэлебачання і радыё, займаўся з дзясяткамі радыёкаментатараў[2]. Запісаў, сярод іншага, зборнік замежнай фантастыкі «Продаётся планета»[4]. Агучыў фільм «Атланты і Карыятыды» голасам Яўгена Еўсцігнеева, такім чынам, што ў самога Еўсцігнеева не было нараканняў.[3]