wd wp Пошук:

Леў Антонавіч Дубовік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубовік. Леў Антонавіч Дубовік (30 лістапада 1940, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР — 31 сакавіка 2016) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, спецыяліст у галіне энергетыкі, заслужаны энергетык Беларусі.

Біяграфія

У 1962 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.

З 1987 года ў Белгалоўэнерга, з 1989 года — намеснік начальніка. З 1993 года — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь, старшыня Камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе пры Савеце Міністраў Беларусі. Ініцыятар і стваральнік энергазберажэння як кірунку ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — намеснік міністра паліва і энергетыкі Беларусі, старшыня Камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе Міністэрства паліва і энергетыкі Беларусі. У 1997—2001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе Беларусі.

З 2001 года — старшыня Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 2002 года быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (за яго падалі галасы 88,1 % ад прыняўшых у галасаванні дэпутатаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы.

З 2006 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны энергетык Беларусі (2006). З 2011 года — член Экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм (секцыя па энергетыцы і энергаэфектыўнасці).

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе