wd wp Пошук:

Леў Аляксандравіч Пушкін

Леў Аляксандравіч Пушкін (руск.: Лев Александрович Пушкин; 17 лютага 1723, Санкт-Пецярбург — 25 кастрычніка 1790, Масква) — вайсковы дзеяч Расійскай імперыі. Дзядуля Аляксандра Пушкіна. Артылерыі палкоўнік. Гвардыі капітан, з 23 верасня 1763 года ў адстаўцы[1]. Пахаваны на старых могілках Данскога манастыра.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Яшчэ ў дзяцінстве быў запісаны ў Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк. У 1739 г. быў прызначаны капралам у артылерыю, у якой і праслужыў да свайго выхаду ў адстаўку ў верасні 1763 года, падпалкоўнікам. У 1762 жыў у Маскве. Падчас уступлення на трон Екацярыны II, у 1762 г., як пісаў паэт «падчас мяцежу застаўся верным Пётру III і не хацеў прысягаць Екацярыне і быў пасаджаны ў крэпасць разам з Ізмайлавым».

У вершы «Моя родословная»:

Мой дед, когда мятеж поднялся
Средь Петергофского двора,
Как Миних, верен оставался
Паденью Третьего Петра.
Попали в честь тогда Орловы,
А дед мой — в крепость, в карантин.

У адстаўцы жыў у Маскве, у Троіцкай слабадзе і ў сваіх маёнтках. Уладальнік маёнткаў: Лытагоры, Ананьіна пустэча, сёл Сабліна і Лабкова Зарайскага павета Рязанскага намесніцтва і інш.

Зноскі

  1. Георгий Васильевич Ровенский. Колено второе—4 бабушки и дедушки(руск.) . Праверана 13 лістапада 2010.(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пушкіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ваенныя Расіі
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1790 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1723 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага