wd wp Пошук:

Леў Аляксандравіч Ільін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільін.

Леў Аляксандравіч Ільін (руск.: Лев Александрович Ильин; 13 (25) чэрвеня 1879, Тамбоўская губерня — 11 снежня 1942, Ленінград) — расійскі і савецкі архітэктар, горадабудаўнік.

Біяграфія

У 1897—1902 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў.

У 1903 годзе для працягу навучання паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў (майстэрня Л. Бенуа). Пачаў працу ў архітэктурным атэлье В. А. Касякова, затым працаваў самастойна.

З 1902—1903 гадоў вёў актыўную грамадскую дзейнасць, далучыўся да працы Таварыства грамадзянскіх інжынераў і Пецярбургскага Таварыства архітэктараў-мастакоў, з 1903 года пачаў публікавацца ў спецыялізаваных часопісах па архітэктуры. У 1907 годзе стаў членам Камісіі па вывучэнні і апісанні Старога Пецярбурга пры Таварыстве архітэктараў-мастакоў (з 1909 года — Музея Старога Пецярбурга). У 1904—1917 гадах быў архітэктарам Ксенінскага жаночага інстытута, выкладаў у 1905—1908 гадах на Жаночых архітэктурных курсах В. Ф. Раманавай, затым з 1913 па 1919 г. — на Вышэйшых жаночых курсах архітэктурных ведаў Багаевай.

У сакавіку 1908 года стварыў праект перабудовы Панцеляймонаўскага моста цераз р. Фантанку. З гэтага часу праца Л. А. Ільіна будуецца па прынцыпе ансамблевага падыходу да будаўніцтва ў цэнтры горада.

У 1930—1936 гг. Л. А. Ільін працаваў над праектам планіроўкі Баку, а таксама Петразаводска, Іванава, Яраслаўля і інш. гарадоў. У 1938 годзе Л. А. Ільін быў адхілены ад працы, зацкаваны ў друку і на партыйных сходах.

Член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1941). Прафесар (1941). 11 снежня 1942 года загінуў на вуліцы падчас бамбардзіроўкі Ленінграда нямецкай авіяцыяй. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак у Ленінградзе.

Зноскі

  1. Ильин Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Ильин Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбоўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»