wd wp Пошук:

Летні палац Пятра I

Летні палац Пятра I — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя ў паўночна-ўсходняй частцы Летняга сада. Пабудаваны ў 1710—1714 гадах (архітэктар Даменіка Трэзіні). У аздабленні прымалі ўдзел архітэктары Андрэас Шлютэр, Н. Мікеці, М. Зямцоў. Прамавугольны ў плане 2-павярховы каменны будынак з 4-схільным дахам упрыгожаны звонку вузкім арнаментальным фрызам, рустамі па вуглах і 29 прамавугольнымі барэльефамі (на міфалагічныя тэмы), якія алегарычна ўслаўляюць перамогу Расіі ў Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў (скульптар А.Шлютэр); вокны з дробнай расшкляноўкай асадкаваны шырокай ліштвой. Унутраны памяшканні маюць анфіладнае размяшчэнне (па 7 пакояў на кожным паверсе); асаблівую каштоўнасць маюць арыгінальныя маляўнічыя плафоны, цясляныя дубовыя панно, кафляныя печкі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэзідэнцыі расійскіх манархаў
Катэгорыя·Пётр I
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржаўны Рускі музей
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Палацы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Збудаванні ў стылі барока