wd wp Пошук:

Леся Іванаўна Нікіцюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіцюк. Леся Іванаўна Нікіцюк (нар. 19 лістапада 1987, Хмяльніцкі, Украіна) — украінская тэлевядучая і блогер.

Біяграфія і кар’ера

Пасля заканчэння школы атрымала вышэйшую адукацыю ў Хмяльніцкай гуманітарна-педагагічнай акадэміі. Падчас вучобы была удзельнікам каманды КВЗ «Тарнада Люкс». Пастаноўка «Галя, я ў маршрутцы!» сабрала больш за 6 млн праглядаў на YouTube.

У 2009 годзе Леся Нікіцюк разам з сяброўкай Вольгай Панасенка ў складзе дуэта «Малінкі» выступала ў гумарыстычнай праграме «Бігудзі шоў» на тэлеканале ТЕТ. У 2011 годзе Нікіцюк і Панасенка прынялі ўдзел ва ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка», дзе ім удалося выіграць 10 тысяч грыўняў. Ужо ў наступным годзе дуэт другі раз прыняў удзел у шоў, дзе атрымаў галоўны прыз - 50 тысяч грыўняў. У 2013 годзе дуэт наведаў расійскую версію шоу і забраў адтуль 250 тысяч рублёў, у тым жа годзе яны ў трэці раз удзельнічалі ва ўкраінскім шоу з вынікам у 20 тысяч грыўняў.

У 2012 годзе Леся Нікіцюк стала вядучай тэлеперадачы аб падарожжах «Арол і рэшка», дзе яе сувядучым быў Андрэй Беднякоў. Яна знялася ў двух сезонах перадачы - чацвёртым і пятым. У 2013 годзе на тэлеканале К1 стартавала аўтарская праграма Нікіцюк аб шоў-бізнэсе - “Леся-Здеся”, у якой яна з’яўлялася на свецкіх вечарынках, модных паказах і распавядала пра жыццё ўкраінскага бамонду. 8 лютага 2015 года пачаўся паказ юбілейнага, 10-га сезона перадачы «Арол і рэшка», у якім Нікіцюк прыняла ўдзел разам з іншымі сувядучымі 17 жніўня таго ж года ў эфір выйшла другая частка сезону «Арла і рэшкі», дзе яна зноў стала сувядучай.

У тым жа годзе Нікіцюк разам з Андрэем Бедняковым, Рэгінай Тадарэнка і Жаннай Бадаевай знялася ў музычным відэа Святланы Лабады «Пара дадому». У 2015 годзе Лесю Нікіцюк намінаваны на тэлевізійную прэмію «Тэлетрыумф» як вядучую забаўляльнай праграмы.

10 снежня 2015 года яна адправілася ў кругасветнае падарожжа разам з «Аролм і рэшкай», але пасля 24-га выпуску ў траўні 2016 года яна пакінула шоў на карысць свайго новага праекта. 18 верасня 2016 года адбылася прэм’ера праекта «Вакол М» на тэлеканале «Інтэр», у якім Нікіцюк шукала лепшых мужчын з усяго свету.

У лютым 2018 года стала новай вядучай забаўляльнай тэлепраграмы «Хто зверху?» на Новым канале (у пары з Сяргеем Прытулай), а ўжо ў жніўні вядучай адноўленага шоу «Хто супраць бландынак?» на тым жа тэлеканале. З 26 жніўня Нікіцюк удзельнічала ў пятым сезоне «Танцаў з зоркамі» на 1+1 у пары з танцорам Максімам Яжовым. У фінале 25 лістапада яны занялі другое месца.

З 4 лістапада па 23 снежня 2019 года на Новым канале ў эфір выходзіла трэвэл шоу «Lе маршрутка» вядучай якога была Леся Нікіцюк. У шоу яна распавядае пра жыццё і побыт сучасных украінцаў, а таксама адкрывае новыя турыстычныя мясцины Украіны.

Тэлепраекты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэлевядучыя Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы