Леснякі́[1] (трансліт.: Liesniaki, руск.: Лесняки) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
У 1796 г. належала Тадэвушу Сегеню. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 142 жыхары. У 1914 г. 44 двары, 212 жыхароў. У 1954—1961 гадах цэнтр Леснякоўскага сельсавета.
На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў.