wd wp Пошук:

Лепельскі строй

Лепельскі строй на паштовай марцы Беларусі

Лепельскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Падзвіння. Бытаваў у XIX — пачатку XX ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім раёнах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі спадніца, фартух. Кашуля мела тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона-чорнага геаметрычнага арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3-4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у блакітна-белым, сіне-фіялетавым, вохрыста-чырвоным каларыце, фартух — з 1-2 полак кужэльнага палатна, аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вышыўкай (мярэжка), карункамі. Галаўныя ўборы — намітка, чапец, хустка, вянок, карона (галаўны ўбор дзяўчыны-мяшчанкі накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі) і інш. Мужчынскае адзенне складалі кашуля (насілі навыпуск, падпяразвалі поясам ці дзягай), нагавіцы, камізэлька з чорнай або цёмна-сіняй крамнай тканіны. Галаўныя ўборы — саламяны або лямцавы капялюш, белая магерка, картуз. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне — армяк, сярмяга, світка, кажух.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускі касцюм
Катэгорыя·Гісторыя Лепельскага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Ушацкага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Паазер’е
Катэгорыя·Культура Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Культура Ушацкага раёна
Катэгорыя·Этнаграфія Беларусі
Катэгорыя·Адзенне
Катэгорыя·Культура Лепельскага раёна