wd wp Пошук:

Леон Нікаля Брылюэн

Леон Нікаля Брылюэн (фр. Léon Nicolas Brillouin, 18 жніўня 1889, Сеўр, Францыя — 4 кастрычніка 1969, Нью-Ёрк, ЗША) — французскі і амерыканскі фізік, заснавальнік сучаснай фізікі цвёрдага цела.

Біяграфія

Сям’я Брылюэна мела глыбокія навуковыя традыцыі. Яго прадзед па матчынай лініі, Шарль Брыё, займаў пасаду прафесара ў Сарбоне, дзед, Элётэр Маскар, выкладаў эксперыментальную фізіку ў Калеж дэ Франс і быў вядомы працамі ў галіне оптыкі і зямнога магнетызму. Яго бацька, Марсель Брылюэн на працягу 32 гадоў загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў Калеж дэ Франс і быў прызнаным фізікам-тэарэтыкам.

У 1908 годзе Брылюэн-малодшы паступае ў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, дзе да гэтага вучыўся і яго бацька. Яму не падабаўся курс фізікі, таму ён наведваў курсы Поля Ланжэвена ў Калеж дэ Франс, на якіх упершыню даведаўся пра тэорыю адноснасці і квантавую механіку. Праслухаў таксама і курсы Жана Перэна па атамнай фізіцы і Мары Кюры па радыеактыўнасці.

Зноскі

  1. 1 2 Léon Brillouin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Léon Brillouin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бриллюэн Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Léon Brillouin // GeneaStar
  5. list of professors at Collège de France
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе