wd wp Пошук:

Леон Нейл Купер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купер.

Леон Нейл Купер (англ.: Leon Neil Cooper; нар. 28 лютага 1930 года, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1972), сумесна з Джонам Бардзінам і Джонам Шрыферам «за стварэнне тэорыі звышправоднасці, звычайна званай БКШ-тэорыяй». Імем Купера названы электронныя пары Купера. У 2006 годзе з’яўляецца прафесарам Універсітэта Браўна.

Скончыў навуковую школу Бронкса ў 1947 годзе. Пасля гэтага вучыўся ў Калумбійскім універсітэце, дзе атрымаў ступені бакалаўра, магістра і, у 1954 годзе, доктара. Затым Купер працуе ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў, выкладае ў Ілінойскім універсітэце ва Урбане-Шампейн, а таксама ва Універсітэце штата Агая. У 1958 годзе пераходзіць ва Універсітэт Браўна. З’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, членам Натуральнай акадэміі навук, Амерыканскага філасофскага таварыства, удзельнічае ў даследчай праграме па нейронавай навуцы.

З 1959 па 1966 год быў лаўрэатам гранта фонду Гугенхейма. Праводзіў даследаванні ў розных інстытутах, уключаючы Інстытут перспектыўных даследаванняў і ЦЕРН. Яго прафесура ва ўніверсітэце Браўна спансуецца фондам Томаса Уотсана. Купер з’яўляецца таксама дырэктарам інстытута па мазгавым і нейронавых сістэмах. Аўтар нестандартнага падручніка па фізіцы, першапачаткова выпушчанага пад назвай «Уводзіны ў сутнасць і структуру фізікі», і да гэтага часу выпускаецца ў крыху скарочанай форме пад назвай «Фізіка: Структура і значэнне».

Зноскі

  1. Купер Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Leon N. Cooper // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Купер Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта штата Агая
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку