Лелюкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лелюкі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бараўскага і Легамовіцкага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 снежня 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лежневіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чапунь, Карэшаняты, Козевічы, Круплі, Лежневічы, Малая Чапунь, Песевічы, Шыльвы, Яськавічы і хутар Мунцавічы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1482 чалавекі[3], з іх 96,2 % — беларусы, 2,9 % — палякі[4].