wd wp Пошук:

Лезвінка

Лезвінкавозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 16 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Івоніна.

Плошча паверхні 0,21 км². Найбольшая глыбіня 1,5 м. Даўжыня 0,59 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Аб’ём вады 0,13 млн м³. Плошча вадазбору 10,2 км². Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Цалкам зарастае. На поўначы ручаём злучаецца з возерам Гародна, на паўночным усходзе выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну, на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Вочка.

У возеры расце рэдкі від раслін — вадзяны арэх, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Красная книга Республики Беларусь Архівавана 2 чэрвеня 2017.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96