Ле́жневіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лежневічы.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лаздунскага і Чапунскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 снежня 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лелюкінскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чапунь, Карэшаняты, Козевічы, Круплі, Лежневічы, Малая Чапунь, Песевічы, Шыльвы, Яськавічы і хутар Мунцавічы.