wd wp Пошук:

Легіён Васа

Курт Линуссон (у камуфляжы) удзельнічае ў дэманстрацыі НСФ ў горадзе Векшэ ў 2003-м годзе.

Легіен Васа — шведская нацыяналістычная ваенізаваная арганізацыя[1][2][3], заснаваная ў 1999 годзе, яе ўзначальваў былы афіцэр шведскай арміі Курт Лінусан.

Арганізацыя неаднаразова прыцягвала ўвагу СМІ. Напрыклад, арганізацыя хацела прыняць удзел у Ірацкай вайне на баку Садама Хусэйна, аднак, калі яны звярнуліся з прапановай да Ірацкага ўрада, ён адмовіўся прадастаўляць ім жылле і аплачваць паездку.[4]

У 2004-м годзе чацвера членаў арганізацыі падазраваліся ў падрыхтоўцы да масавага забойства палітычных апанентаў.[5] Яны былі асуджаны за змову з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў, аднак, затым, у лютым 2005-м годзе апраўданыя. Аднак, трое сяброў арганізацыі ўсе ж былі асуджаныя па іншых артыкулах, як то: прычыненне сур’езнай шкоды маемасці і прымяненне допінгу і атрымалі ад трох месяцаў да года пазбаўлення волі.[6]

17 сакавіка 2003-га года ў тэлепраграме Hannah на канале TV 3 шведскага тэлебачання, прынялі ўдзел прадстаўніца арганізацыі і арганізатар шведскай нацыянал-дэмакратычнай партыі Тур Паўлсан.[7]

Адным з прыкладаў для пераймання арганізацыя лічыць змагара за свабоду Фінляндыі Ёста Халберга-Куулу.[8][9]

Зноскі

  1. Expressen.se 2004-06-07
  2. Forum för Levande Historia
  3. Aftonbladet 2003-03-18
  4. Göteborgsposten.se 2003-12-28
  5. Aftonbladet.se 2004-11-20
  6. Expo 2005-02-01(недаступная спасылка)
  7. http://www.youtube.com/watch?v=1LS93_eH1Uk och http://www.youtube.com/watch?v=fU7UmfQUeX4&feature=related
  8. Skaraborgsbygden.se 2002-11-29
  9. Wärendsbladet nr 8 2001: Intervju med Curt Linusson, läst 2010-05-23

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Неанацысцкія арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі Швецыі