wd wp Пошук:

Левейлула

Левейлула (Leveillula) — род сумчатых грыбоў сямейства мучністарасяных.

Апісанне

Пладовыя целы (клейстатэцыі) дыяметрам 110—250 мкм са шматлікімі прыдаткамі. Міцэлій эндафітны. Развіваецца пад эпітэліем лісця з сумкаспораў або канідыяспораў і прасціраецца па міжклетніках. Асобныя ніткі грыбніцы праз вусцейка выходзяць на паверхню і ўтвараюць канідыяносцы, на якіх фарміруюцца ланцэтападобныя першасныя канідыі. Другасныя канідыі ўтвараюцца на тых жа канідыяносцах, па форме і памерах вельмі зменлівыя. Ад асновы канідыяносцаў адыходзяць галінкі эктафітнага міцэлію. Сумкі на ножках, эліпсоідныя, цыліндрычныя, падоўжана-яйцападобныя, часта з перацяжкай у верхняй частцы. Сумкаспоры эліпсоідныя, часам сагнутыя.

Пашырэнне

Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і на поўдні Паўночнай Амерыкі. Паразітуюць на травяністых раслінах і дрэвах. На поўдні Беларусі адзначана аідыёпс флёксавы (Leveillula taurica), выклікае мучністую расу сланечніка і люцэрны, інтэнсіўна развіваецца ў засушлівыя гады.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мучністарасяныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды