Лебяда гарадская[4] (Chenopodium urbicum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).
Шырока распаўсюджана ў раёне натуральнага паходжання — Еўропе і Азіі. Разнесена чалавекам у іншыя часткі свету, трапіла ў Амерыку і Новую Зеландыю. У Расіі шырока распаўсюджанае пустазелле, якое рассялілася ад еўрапейскіх раёнаў праз Сярэднюю Азію і Сібір аж да далёкаўсходніх рубяжоў. Расце па пустазельных месцах, на пустках і вакол паселішчаў, пранікае ў пасевы, можа ўтвараць зараснікі.
Травяністая расліна, дасягае ў вышыню 1 метр. Сцябло зялёнага колеру рабрыстае, прамое, простае або галінастае.
Лісце буйное, даўжынёй больш за 10 см, на доўгіх хвосціках ад 1,5 да 4 см, светла-зялёнага колеру. Ліставыя пласцінкі трохкутнай або рамбічнай формы, з рассечаным або клінаватым аснаваннем, з няроўна зубчастымі бакамі, верхняе лісце ланцэтападобнае. Звычайна лісце голае, часам знізу бывае пакрытым слабым мучністым налётам.
Абодваполыя кветкі, сабраныя большай часткай у шчыльныя пірамідальна-мяцёлкавыя суквецці, цвітуць у ліпені — верасні.
Насенне ад 0,6 да 1 мм у дыяметры, чорнае, глянцавае са слабым сеткаватым малюнкам.
Лік храмасом 2n=18.
Лісце і плады прыдатныя ў ежу. Зеляніна можа служыць заменай шпінату. Насенне выкарыстоўваецца як заменнік проса.