wd wp Пошук:

Лебяда

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лебяда. Лебяда[5] (Chenopodium) — род кветкавых раслін сямейства лебядовых.

Апісанне

Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераважна надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухполыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клубочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне

Уключае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. Найбольшая колькасць гаспадарча значных відаў паходзіць з заходніх і цэнтральных штатаў ЗША і ўнутраных раёнаў Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомая лебяда белая (Chenopodium album).

Выкарыстанне

Харчовыя, кармавыя, лекавыя, тэхнічныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны; некаторыя ядавітыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Звесткі пра род Chenopodium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лебяда
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта