wd wp Пошук:

Леапольд Аўліх

Леапольд Аўліх (26 мая 1886 — 24 ліпеня 1943) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Падчас вучобы кантактаваў з беларускім асяродкам. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1917 годзе. У 1919—1926 гадах адміністратар, пробашч касцёла Божага Цела ў мястэчку Давыд-Гарадок Столінскага павета. У 1928 годзе служыў у парафіі Перамянення Пана ў мястэчку Перляева (польск.: Perlejewo). У 1930—1935 гадах душпастыр парафіяльнага касцёла Св. Яна Хрысціцеля ў мястэчку Крывошын Баранавіцкага павета. Потым дэкан парафіі Міхала Арханёла (?) у мястэчку Івянец, пазней пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Камень[2].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у беларусізацыі каталіцкага Касцёла. Расстраляны немцамі з вікарыем Казімірам Рыбалтоўскім. Пахаваны пры касцёле ў Камені[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 верасня 2022.
  2. 1 2 Маракоў, Л. Аўліх Леапольд // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 29. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці беларусізацыі касцёла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Забітыя святары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каталіцкія святары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР