У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейштар.
Леанід Рыгоравіч Гейштар (15 кастрычніка 1936, г. Гомель, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі канаіст, алімпійскі чэмпіён 1960 года, чэмпіён свету. Заслужаны майстар спорту СССР[2].
Скончыў Гомельскі ўніверсітэт у 1969 годзе[2]. З 1976 года трэнер ДЮСШ «Чырвоны сцяг»[2].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].