wd wp Пошук:

Леанід Мікалаевіч Ківач

Леанід Мікалаевіч Ківач (1 ліпеня 1945, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць — 21 сакавіка 2021) — беларускі вучоны-фізік, аўта прац па спектраскапіі складаных біяарганічных сістэм.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ са спецыялізацыяй «Оптыка і спектраскапія». С 1967 па 1970 гады навучаўся ў аспірантуры. З верасня 1970 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце старшым выкладчыкам кафедры агульнай і тэарытычнай фізікі, дацэнтам, загадчыкам кафедры.

З 1993 па 1994 гадах — прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы, а затым — рэктар універсітэта.

Пасля працаваў на пасадзе прафесара кафедры агульнай фізікі, выконваў абавязкі прарэктара па навуковай і інавацыйнай працы, быў галоўным навуковым супрацоўнікам Гродзенскага абласнога цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, вядучым інжынерам кафедры агульнай фізікі.

Аўтар навуковых прац у галіне спектраскапіі і оптыкі. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці — развіццё метадаў флуарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассейвання святла для даследавання біяарганічных малекул[1].

Зноскі

  1. 21 сакавіка 2021 года ва ўзросце 76 гадоў сышоў у вечнасць вучоны ў галіне спектраскапіі і оптыкі, прафесар, з 1994 года па 1997 год рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Леанід Мікалаевіч Ківач

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Асобы