У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурвіч. Леанід Гурвіч (англ.: Leonid Hurwicz; 21 жніўня 1917, Масква, Расійская рэспубліка — 24 чэрвеня 2008, Мінеапаліс, ЗША) — амерыканскі эканаміст расійска-польскага паходжання, ганаровы прафесар Універсітэта Мінесоты. Працаваў у Камісіі Коўлса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007).