У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зорын.
Леанід Генрыхавіч Зорын (руск.: Леони́д Ге́нрихович Зо́рин; сапраўднае прозвішча Зальцман; 3 лістапада 1924, Баку — 31 сакавіка 2020, Масква) — расійскі празаік , паэт, перакладчык, драматург і сцэнарыст.
Скончыў Азербайджанскі універсітэт ім. С. М. Кірава (1946), затым Літаратурны інстытут ім. М. Горкага (1947).
У 1948 годзе пераехаў з Баку ў Маскву. Член КПСС з 1952 года.
У 1949 годзе ў маскоўскім Малым тэатры была пастаўлена першая п’еса Зорына — «Маладосць». У далейшым яго новыя п’есы з’яўляюцца амаль штогод, па некаторых з іх здымаюцца фільмы. Многія яго п’есы мелі няпросты тэатральны лёс — часта забараняліся да паказу ужо гатовыя спектаклі. Адзін з самых папулярных у СССР фільмаў паводле яго, фактычна аўтабіяграфічнай (у вобразе Косціка Зорын вывеў самога сябе) п’есе — «Пакроўскія вароты» (1982).
Памёр у Маскве ноччу 31 сакавіка 2020 года ва ўзросце 95 гадоў ад спынення сэрца. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.