Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (руск.: Леони́д Вячесла́вович Куравлёв, 8 кастрычніка 1936, Масква, СССР — 30 студзеня 2022) — савецкі і расійскі акцёр. Народны артыст РСФСР (1977).
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве.
У 1955 годзе паступіў на акцёрскае аддзяленне УДІКа, дзе вучыўся на курсе Барыса Уладзіміравіча Бібікава, які ён скончыў у 1960 годзе. Аднакурснікамі былі Святлана Дружыніна, Сафіко Чыяўрэлі.
У кіно дэбютаваў студэнтам, сыграў салдата-сапёра Марозава ў фільме Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гардона «Сёння звальнення не будзе …». Паралельна акцёр зняўся ў дыпломнай працы Васіля Шукшына «З Лебядзінага паведамляюць» і ў прыгодніцкім фільме Міхаіла Швейцэра «Мічман Панін» (абодва фільма — у 1960).
У 1960—1992 гадах — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Белы папугай». У канцы 1990-х гадоў вёў на тэлеканале «РТР» праграму «Свет кніг з Леанідам Кураўлёвым», у якой распавядаў пра кніжныя навінкі.
Памёр 30 студзеня 2022 года[3].