wd wp Пошук:

Леанід Веніямінавіч Якабсон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якабсон.

Леанід Веніямінавіч Якабсон (руск.: Леони́д Вениами́нович Якобсо́н; 2 (15) студзеня 1904, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 17 кастрычніка 1975, Масква, СССР) — савецкі артыст балета, балетмайстар, кіраўнік трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» (цяпер «Тэатр балета імя Леаніда Якабсона»); заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957). Лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (за балет «Шурале», 1951).

Біяграфія

Леанід Якабсон нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, у яўрэйскай сям’і. Яго бацька Беніямін Самуілавіч Якабсон (?—1915), быў агентам па зборы аб’яў «Гандлёва-прамысловай газеты»; маці, Вера Міхайлаўна Якабсон (у дзявоцтве Торын, ?—1931), хатняй гаспадыняй. Сям’я жыла на 5-й Раждзественскай лініі, дом 49. У Пецярбургу не пазней 1890-х гадоў пасяліўся яго дзед — скрыпач аркестра Марыінскага тэатра Самуіл Вульфавіч Якабсон (1822—1904).

У 11 гадоў застаўся без бацькі. Скончыў 102 СЕТШ I і II ступені Валадарскага раёна Ленінграда (цяпер гімназія № 155 Цэнтральнага раёна горада). Удзельнік кругасветнага падарожжа «900 петраградскіх дзяцей». Балетную адукацыю атрымаў у Ленінградскім тэатральным вучылішчы (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) (педагог — У. І. Панамароў). У 1926—1933 гадах — танцоўшчык, у 1942—1950 і ў 1955—1975 гадах — балетмайстар Ленінградскага тэатра оперы і балета ім. Кірава (з якім у час вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Молатаве).

Разам з Пятром Гусевым быў ініцыятарам стварэння ленінградскай балетнай трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» (цяпер Тэатр балета імя Леаніда Якабсона). З 1969 года і да сваёй смерці быў яе балетмайстрам і мастацкім кіраўніком.

Л. В. Якабсон памёр 17 кастрычніка 1975 года на 72-м годзе жыцця ў Крамлёўскай бальніцы ў Маскве. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Артысты балета Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Балетмайстры Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Балетмайстры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў