wd wp Пошук:

Леанід Барысавіч Зільбер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зільбер. Леанід Барысавіч Зільбер (іўр.: ליאוניד זילבר; нар. 2 лютага 1941, г. Віцебск) — беларускі і ізраільскі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лютага 1941 года ў Віцебску. У 1961—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, выкладчыкі А. А. Бембель, А. К. Глебаў. Дыпломная праца — кампазіцыя «Маладосць»[1]. З 1970 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных выстаўках[1].

Рэпатрыяваўся ў Ізраіль у верасні 1991 года.

Творчасць

Уваходная група ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з алегарычнымі скульптурамі муз
Скульптурная група «Пегас» над уваходам у Гродзенскі абласны драматычны тэатр

Працуе ў галіне станковай і манументальнай пластыкі. Асноўныя творы: «Рабфак», «Двое», рэльеф «Мацярынства» (1970)[1], парталы са скульптурамі на будынках Мінскага тэатра музычнай камедыі (вышыня кожнай 4 м, медзь), Гродзенскага драматычнага тэатра (медзь, вышыня 8 м), паркавая скульптура каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (бронза, 2 м), Дзяржаўнай філармоніяй (бронза, 2 м), «Батлейка» каля тэатра Музкамедыі (бронза, 4 м), «Дзяўчынка з савой» перад Домам прыроды (бронза, 1,7 м), скульптура «Праца» перад ЦНДІТК (медзь, 6 м)[2].

У Ізраілі — бюсты Д. Бен-Гурыёна, У. Жабацінскага, Т. Герцля, помнік А. Бунімовічу ў Маладзёжным парку Нетаніі, праект помніка ізраільскім салдатам, якія загінулі ў вайну Суднага дня. У Ерусаліме скульптуры «Узыходны» (камень, 1,5 м) у парку Машава Германіт[en], «Давід з арфай» (метал, 3 м), «Райскі сад» (метал, бетон, 3.5 м) у раёне Пісгат-Зееў[ru][2].

Скульптуры Л. Зільбера знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і іншых[2].

Удзельнічаў у распрацоўцы конкурсных праектаў помнікаў «Разбураным гарадам», «Беларускаму падполлю» — для мемарыяльнага комплексу ў Мінску (1969), «Ахвярам курлоўскага расстрэлу 1905 года» ў Мінску (1970) і іншых[1].

Узнагароды

Узнагароджаным сярэбраным медалём ВДНГ (1989)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Минский художник Зильбер Леонид Борисович
  2. 1 2 3 4 Галина Подольская. Быть скульптором. Леонид Зильбер. Мар 06, 2013

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Скульптары Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага