У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашук. Леані́д Андрэевіч Дашу́к (нар. 22 чэрвеня 1932, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1991—1994).
У 1964 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», заслужаны юрыст БССР.
У 1964-1965 гадах — следчы пракуратуры Барысаўскага раёна, пасля следчы пракуратуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1965—1968 — суддзя Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1968—1976 — суддзя Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1976—1990 — член Вярхоўнага Суда БССР.
21 лютага 1991 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі БССР.[1]
4 лютага 1994 года быў вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі.[2]
З 23 верасня 1992 года быў прызначаны суддзёй Эканамічнага Суда СНД[3], дзе займаў пасады Старшыні Суда і Старшыні Пленума Эканамічнага Суда СНД.
У 1997 годзе выйшаў на пенсію.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
24 кастрычніка 2000 года узнагароджаны Ганаровай граматай Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
5 ліпеня 2012 года прысвоена званне «Ганаровы работнік Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў».