wd wp Пошук:

Леанід Андрэевіч Дашук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашук. Леані́д Андрэевіч Дашу́к (нар. 22 чэрвеня 1932, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (19911994).

Біяграфія

У 1964 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», заслужаны юрыст БССР.

У 1964-1965 гадах — следчы пракуратуры Барысаўскага раёна, пасля следчы пракуратуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1965—1968 — суддзя Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1968—1976 — суддзя Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1976—1990 — член Вярхоўнага Суда БССР.

21 лютага 1991 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі БССР.[1]

4 лютага 1994 года быў вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі.[2]

З 23 верасня 1992 года быў прызначаны суддзёй Эканамічнага Суда СНД[3], дзе займаў пасады Старшыні Суда і Старшыні Пленума Эканамічнага Суда СНД.

У 1997 годзе выйшаў на пенсію.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

24 кастрычніка 2000 года узнагароджаны Ганаровай граматай Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

5 ліпеня 2012 года прысвоена званне «Ганаровы работнік Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

Літаратура

Зноскі

  1. Архівавана 25 снежня 2015. Архівавана 25 снежня 2015. Архівавана 25 снежня 2015. Архівавана 25 снежня 2015. Пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 21 лютага 1991 № 624-ХІІ «Аб прызначэнні міністра юстыцыі БССР» (руск.)  Архівавана 25 снежня 2015.
  2. Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1994 года № 2748-XII «Аб вызваленні ад пасады Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дашука Л. А.» (руск.)
  3. Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1992 г. № 1835-XII «Аб прызначэнні суддзяў Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў»
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь