wd wp Пошук:

Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жарыкаў. Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў (23 сакавіка 1923, в. Новая Бель, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1973) — беларускі ўрач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1966), дацэнт (1968).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1951, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання, ЛФК і ўрачэбнага кантролю, у 1952—1961 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (з 1950-х, у 1962—1970 — рэктар, адначасова дацэнт педагогікі і псіхалогіі, кафедры спартыўнай медыцыны).

Навуковыя інтарэсы: спартыўная медыцына; праблема павышанага артэрыяльнага ціску і гіпертанічнай хваробы ў спартсменаў; фукцыянальны стан сардэчна-сасудзістай сістэмы спартсменаў; методыка ўрачэбна-педагагічных назіранняў; урачэбны кантроль; спартыўная псіхалогія.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэктары БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»