wd wp Пошук:

Лаўракветныя

Лаўракветныя (Laurales) — парадак кветкавых двухдольных раслін. Уключае дрэвы ці кусты, іншы раз драўняныя ліяны, рэдка бязлістыя паразітныя травы.

Апісанне

Лісты чарговыя ці супраціўныя або кальчаковыя, цэльныя ці іншы раз лопасцевыя, рэдка пальчатаскладаныя; сасуды звычайна маюцца, з лесвічнай ці простай перфарацыяй, рэдка ксілема бессасудзістая. Кветкі спіральныя, спірацыклічныя ці, часцей, цыклічныя, двухполыя ці, радзей, аднаполыя, звычайна ў цымозных ці батрычных суквеццях, большая частка з больш ці менш развітым гіпантыем (кветкавай трубкай) звычайна чашападобнай формы, утвораным зрастаннем асноў членаў калякветніка і тычынкавых ніцей. Калякветнік цыклічны, часта 3-членны ці спіральны, звычайна невыразна дыферэн-цыраваны на чашалісцікі і пялёсткі. Андрацэй з 3, 5, многіх тычынак, цыклічны ці спіральны. Тычынкі больш ці менш стужкападобныя, або, часцей, дыферэнцыраваны на ніць і пыльнік. Мікраспарагенез сукцэсіўны ці сімультанны. Пылковыя зерні 2-клетачныя ці, рэдка, 3-клетачныя, 1-кальпатныя ці 2-кальпатныя. Гінецэй большай часткай апакарпны ці сінкарпны з ніжняй завяззю. У кожнай карпеле і ў кож-ным гняздзе завязі з адным семязачаткам. Семязачаткі бітэгмальныя (двухпокрыўныя) ці, рэдка, унітэгмальныя (аднапокрыўныя), красіну-цэлятныя (з моцна развітым нуцэлусам). Эндасперм цэлюлярны (клетачны) ці, іншы раз, нуклеарны (шмат’ядзерны). Плады розных тыпаў. Насенне з маленькім зародкам ці, часцей, зародак сярэдніх або буйных памераў з 3–4 семядолямі; эндасперм добра развіты ці насенне без эндасперма.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Лаўракветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання