wd wp Пошук:

Лаўжанскае

Лаўжанскаевадасховішча каля вёскі Морагі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 1984 г. паводле праекта Белгіправодхоза. Наліўное, сезоннага рэгулявання, напаўняецца за кошт сцёку ракі Обаль. Паводле праекта прызначалася для акумулявання вясновага сцёку ракі Обаль з наступнай выпрацоўкай карыснага аб’ёму для развядзення сцёкаў жывёлагадоўчага комплексу і арашэнні імі сельгасугоддзяў, рыбаразвядзення.

Плошча воднага люстэрка — 0,23 км², даўжыня — 0,54 км, шырыня: найбольшая — 0,42 км, сярэдняя — 0,41 км; сярэдняя глыбіня — 5,1 м. Аб’ём: поўны — 1,2 млн м³, карысны – 1,01 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 4,5 м.

Плошча вадазбору ракі Обаль у створы размяшчэння помпавай станцыі — 2095 км², адлегласць ад вусця — 40 км. Рэльеф вадазбору — сярэдне- і дробнаўзгорысты, разарана каля 27 %, лясістасць — 30%, забалочанасць — 10%. Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд у створы гідравузла — 451 млн м³, падчас паводкі — 180 млн м³. Паводка прыходзіцца на сакавік—красавік. Жыўленне ракі — змешанае з перавагай снегавога.

У склад збудаванняў гідравузла ўваходзяць загараджальная дамба, помпавая станцыя, вадаспуск, вадавыпускі. Загараджальная дамба — земляная, даўжынёй 1870 м, умацаванне верхавога адхону — за кошт травянога полага, максімальная вышыня плаціны — 10,7 м, шырыня плаціны па грэбні — 6,5 м. Помпавая станцыя, якая служыць для напаўнення вадасховішча, — стацыянарная, абсталявана пяццю помпамі агульнай прадукцыйнасцю 0,30 м³/с. Вадаспуск — тыпавы, дновы, трубчасты, дыяметрам 600 мм, разлічаны на пропуск максімальнага выдатку — 1,55 м³/с. Вадавыпускі (два) — дновыя, тыпавыя, трубчастыя, дыяметрам 600 і 200 мм, даўжыня кожнага 90 м, разлічаны на пропуск выдатку вады — 1,30 м³/с і 0,2 м³/с адпаведна.

Вадасховішча не выкарыстоўваецца, мае патрэбу ў рэканструкцыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вадасховішчы Віцебскай вобласці