Лаура Паўзіні (італ.: Laura Pausini; нар. 16 мая 1974) — сучасная спявачка, неаднаразовая пераможца міжнароднага конкурсу Грэмі, і асабліва Лацінскай Прэміі Грэмі.
Родам з Італіі, Лаура ў асноўным папулярная ў краінах Паўднёвай Еўропы і Міжземнамор’я, асабліва Італіі і Іспаніі, а таксама ў краінах Лацінскай Амерыкі. Спявае Лаура ў асноўным на раманскіх мовах (італьянскай, іспанскай, радзей на французскай і партугальскім мовах), у яе рэпертуары ёсць англамоўныя і змешаныя кампазіцыі. Любімы жанр спявачкі — поп, асабліва лірычныя філасофскія і любоўныя балады, з прымешкай року і зрэдку кантры. Да сакавіка 2009 года было прададзена звыш 45.000.000 дыскаў Лауры Паўзіні па ўсім свеце.