wd wp Пошук:

Ласла Паал

Ласла Паал (венг.: László Paál, 30 ліпеня 1846, с. Зам (цяпер румынскі жудзец Хунедаара(руск.) бел. ў рэгіёне Трансільванія) — 4 сакавіка 1879, Шарантон-ле-Пон, Францыя) — венгерскі мастак-пейзажыст і імпрэсіяніст. Прадстаўнік барбізонскай школы.

Біяграфія

У 1864—1866 навучаўся жывапісу ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў, вучань нямецкага мастака Альберта Цімермана(руск.) бел..

У 1869 упершыню прадставіў некаторыя з сваіх работ на буйной выстаўцы ў Мюнхене. У 1870 здзейсніў паездку ў Нідэрланды, у тым жа годзе па рэкамендацыі блізкага сябра і паплечніка вянгерскага жывапісца Міхая Мункачы паступіў для працягу вучобы ў Дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў.

З 1873 Паал жыў у калоніі мастакоў-барбізонцаў. Быў сталым удзельнікам Парыжскага салона, на якім у 1873 атрымаў узнагароду за карціну «Заход».

1874 — член асацыяцыі мастакоў Дзюсельдорфа.

Памёр у 1879 годзе. За гады творчасці напісаў каля 65 карцін. Пасля смерці мастака яго палотны былі прададзеныя на аўкцыёне ў Парыжы ў 1880 годзе.

Творчасць

На думку спецыялістаў і крытыкаў, успрыманне і перадача прыроды Паалам поўныя напружанай страсці і тэмпераменту. Жывапісная манера мастака гэтак жа эмацыйная і актыўная, як у Мункачы. Каляровыя суадносіны драматычныя і кантрасныя. Прырода ў яго пейзажах прасякнута вечнай дынамікай і пераменнасцю. Гэта адчуванне бесперапыннага руху прыроды мастаку ўдаецца ўвасобіць з дапамогай тэмпераментнай манеры пісьма. Разам з тым у пейзажах Паала няма нічога ад мімалётнай няпэўнасці імпрэсіяністычнага ўспрымання. Пры ўсім адчуванні зменлівасці яго прырода матэрыяльная ў сваёй прадметнай пэўнасці, пластычнай цэльнасці.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119532166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 László Paál
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трансільваніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Венгрыі
Катэгорыя·Мастакі Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Хунедаара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-імпрэсіяністы Венгрыі