wd wp Пошук:

Ларэта Кулашы

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ларэта Кулашы (алб.: Loreta Kullashi; нар. 20 мая 1999, Хельсінкі) — шведская футбалістка косаўскага паходжання, нападаючая, якая выступае за шведскі клуб «Эскільстуна Юнайтэд» і жаночую зборную Швецыі.

Ларэта Кулаші нарадзілася ў сям’і косаўскіх албанцаў. Яе сям’я пераехала ў Швецыю з Фінляндыі, калі Ларэце было пяць гадоў, і яна вырасла ў Хальмстадзе. Яна пачала займацца футболам у моладзевай сістэме мясцовага клуба «Снёстарп Нюхем» і перайшла ў АІК летам 2011 года. Яна дэбютавала за гэты клуб у 15-гадовым узросце, у чвэрцьфінальным матчы Кубка Швецыі супраць «Умеа» 29 сакавіка 2015 года.

Ларэта Кулашы правяла шэсць матчаў у 2015 годзе ў Дамалсвенскане з АІК, але ў наступным годзе яна гуляла больш прыкметную ролю ў камандзе. У 2016 годзе яна забіла 15 галоў у 20 матчах Элітэтан (другая па значнасці жаночая футбольная ліга Швецыі) або 20 галоў у 23 матчах ва ўсім спаборніцтвах. У студзеня 2017 года Кулашы спрабавала сябе ў англійскім клубе «Манчэстэр Сіці», але ў канчатковым выніку зноў падпісала кантракт з АІК, разлічаны на сезон 2017 года. У ліпені таго ж года яна перайшла ў клуб Дамалсвенскана «Эскільстуна Юнайтэд».

У сваім дэбютным выступе за «Эскільстуна Юнайтэд» забіла два галы ў хатнім матчы, што завяршыўся разгромнай перамогай з лікам 4:0 над «ІФ Лімхамн Бункефло». Яе навыкі былі высока ацэнены аднаклубніцай Алівіяй Скуг і яе новым трэнерам за яе здольнасці да дрыблінгу.

Зноскі

  1. Loreta Kullashi // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.soccerdonna.de/de/loreta-kullashi/profil/spieler_27800.html
  3. Soccerdonna — 2010.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных