wd wp Пошук:

Ларэнца Манака

Дон Ларэнца Манака (імя да пастрыгу П’еро ды Джавані) (каля 1370, Сіена - 1425, Фларэнцыя) — фларэнційскі мастак.

Біяграфія

У 1391 г. уступіў у камальдулійскі манастыр Св. Марыі дэльі Ангелы ў Фларэнцыі, дзе пасля стаў дыяканам, але пакінуў яго да прынясення канчатковых абяцанняў. Тым не менш, мянушка «Манака» (Манах) за ім замацавалася, а «дон» выкарыстоўваецца як паважлівы зварот.

Стыль

«Дабравешчанне», 1410-15, Фларэнцыя, Галерэя Акадэміі

Стыль працы дэманструюць уплыў інтэрнацыянальнай готыкі позняга XIV ст. і сіенскай школы: шматфігурную кампазіцыю з раскошнымі аксэсуарамі, багатая пазалотай. Характэрныя рысы майстра: добрае чуццё каларыста, стварэнне выдатных кантрастаў і дадатковых каляровых эфектаў.

«Каранацыя Марыі», 1414, Уфіцы

У ранніх творах прасочваецца ўплыў Тадэа Гадзі, які, магчыма, быў яго настаўнікам. Працаваў, пераважна, для свайго рэлігійнага ордэна, ствараючы манускрыпты, алтарныя выявы і фрэскі.

Мяркуюць, што Манака мог быць настаўнікам фра Беата Анджэліка.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Lorenzo Monaco // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2574 Праверана 4 мая 2021.
  4. https://www.nga.gov/Collection/artist-info.1494.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі-манахі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1370 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1425 годзе
Катэгорыя·Мастакі готыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіене